Традыцыйным стала правядзенне раённага фестывалю "Паэтычны ветразь", прысвечанага Дню роднай мовы. Дваццаць восем юных аматараў роднага слова ў розных намінацыях прадставілі творчасць паэтаў-юбіляраў. Наша школа не стала выключэннем. Пяць вучняў прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
🎤У намінацыі "Нам засталася спадчына" дэкламавалі вершы П. Броўкі "Каму Памір, каму Ай-Петры..."(вучаніца 9 класа Будкевіч Арына), урывак з паэмы "Голас сэрца"( вучаніца 9 класа Шнырко Алена), вершы Р.Барадуліна "Яна адна, Зямля вякоў..."( вучаніца 6 класа Міклушова Васіліна), "Як стаў заяц даўгавухі"(вучань 4 класа Анташкевіч Уладзіслаў).
✐У намінацыі "Лепшы празаічны твор" свае работы прадставілі вучаніцы: Будкевіч Арына водгук на верш П. Броўкі "Каму Памір, каму Ай-Петры...", Катужанец Ксенія водгук на верш Р.Барадуліна "Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя...".
🥇Не засталіся канкурсанты без узнагарод: Будкевіч Арына ў намінацыі "Лепшы празаічны твор" узнагароджана граматай за першае месца(настаўнік Будкевіч Наталля Мікалаеўна).
🥉Анташкевіч Уладзіслаў у намінацыі "Нам засталася спадчына" - дыплом трэцяй ступені (настаўнік Спаткай Алена Фёдараўна).
🥉 Грамата за трэцяе месца ў Будкевіч Арыны ў намінацыі "Нам засталася спадчына"(настаўнік Будкевіч Наталля Мікалаеўна).
Свята мовы атрымалася цудоўным, усе атрымалі асалоду.






Комментариев нет:
Отправить комментарий