Марыў калісьці славуты Скарына,
"Ціснучы" кнігі на мове бацькоў:
Простаму люду ў роднай краіне
Зробіць даступнай ен мудрасць вякоў.
Ніл Гілевіч
✎Дзень беларускага пісьменства нагадвае нам пра сілу і прыгажосць роднай мовы, знаеміць новыя пакаленні з багаццем беларускай літаратуры, заахвочвае чытаць і размаўляць па-беларуску.
📚Свята аб'ядноўвае пісьменнікаў, выдаўцоў, настаўнікаў, навукоўцаў і ўсіх аматараў роднай літаратуры. Кожнае напісанне і прачытанае слова на матчынай мове - гэта крок да захавання нашай культурнай ідэнтычнасці.
🎇Віншуем! Няхай Дзень беларускага пісьменства натхняе вас на любоў да беларускай кнігі і роднай мовы!
🧒У рамках Дня беларускага пісьменства былі праведзены мерапрыемствы і для вучняў нашай школы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий